Фестываль “Тыдзень Студэнта”

20ts

Імя: Марыя Лукашук

Арганізацыя: МПГ “Студэнцкая Рада”

Час і месца: У 2014 і 2015 годзе з 10 па 17 лістапада МПГ “Студэнцкая Рада” разам са сваімі партнэрамі ЦРСІ, ЗБС, БАСС, МСД-МГ, АртСядзіба і ГФ рэалізуе ў Менску фестываль “Тыдзень Студэнта”. Мы зрабілі сайт-візітоўку на якім можна паглядзець нашыя актыўнасці пад час фэстываляў http://studentsweek.info/

Мэтавая група: Фестываль накіраваны на фармаванне студэнцкага руху ў Беларусі, актуалізацыі ды папулярызацыі Міжнароднага Дня Студэнтаў і з’яўляецца комплексам адукацыйных, асветніцкіх, культурных і забаўляльных мерапрыемстваў, якія ідуць цягам тыдня ў рэжыме нон-стоп.

Асноўнай мэтавай аўдыторыяй фестываля з’яўляюцца студэнты, але ўсе мерапрыемствы праходязь у адкрытым фармаце і з практыкі мы бачым, што зацікаўленнасць выказваюць не толькі студэнты, але і ўся моладзь. Характар мерапрыемстваў вельмі шырокі, яны праходзяць ан-ляйн і офф-ляйн, кожны можа знайсці для сябе нешта новае, цікавае і карыснае. За 2 гады да нас прыйшло каля 800 чалавек, некаторыя з якіх потым далучыліся да працы моладзевых арганізацый ды ініцыятыў. Акром таго, у нас ёсць каманда валантэраў, якія заўсёды гатовая дапамагаць у арганізацыі фестываля.

Вынікі:

  1. Сфармаваўся брэнд “Тыдзень Студэнта”
  2. Студэнты пачалі актыўней выказваць сваю грамадскую пазіцыю, актыўней цікавіцца працэсамі, якія абдываюцца ва ўніверсітэтах
  3. Падвысіўся давер і пазнавальнасць арганізацыі ў вачах мэтавай аўдыторыі – студэнцтва
  4. 4 чалавека прыядналася да дзейнасці актыўных праектаў МПГ “Студэнцкая Рада”
  5. Студэнты атрымалі веды ў сферы правоў чалавека і правоў студэнта

Спасылкі: http://studentsweek.info/
https://vk.com/studentsweekby
https://www.facebook.com/studentsweekby