Распрацоўка стратэгіі “Адукацыйная палітыка”

28asambleja

Імя: Натальля

Арганізацыя: Асамблея НДА Беларусі

Час і месца: Цягам 2015 году беларускія экспэрты распрацоўвалі стратэгію “Адукацыйная палітыкі”.
Распрацоўка стратэгіі ўключала ў сябе:
1 Працу экспэртаў на двух круглых сталах (“Грамадзтва. Адукацыя. Каштоўнасьці”(праграма: https://goo.gl/veuQY1) і “Хто створыць каштоўнасную прастору ў беларускай адукацыі? Уласны і міжнародны досьвед” (праграма: https://goo.gl/oHZpmy));
2 Напісаньне экспэртамі рэкамэндацыяў адукацыйнаму сэктару, абмеркаваньне прыярытэтаў у беларускай адукацыі;
3 Стажыроўка прадстаўнікоў грамадзкіх арганізацыяў у Славаччыну, дзе адбыліся кансультацыі са славацкімі экспэртамі і прадстаўнікамі адукацыйных НДА (http://belngo.info/2015.tsi-varta-impleme-ntavats-adukatsy-jny-dos-ved-slavachchy-ny-fota-slavatskaj-shkoly.html);
4 Працоўныя сустрэчы рэдакцыйнай групы адукатараў, якія працавалі над абагульненьнем раней атрыманых рэкамэндацыяў, на базе якіх была створана брашура;
5 Кніга-брашура пад назвай “Адукацыйная палітыка”. Выданьне было апублікаванае 24 сьнежня 2015 году ў Менску. http://belngo.info/2015.yakaya-palityka-u-sfery-adukatsyi-patrebnaya-belarusi.html Брашура даступная ў фармаце пдф на старонцы Асамблеі НДА, сайце nastaunik.info і іншых рэсурсах. Папяровае выданьне рассылалася беларускім арганізацыям грамадзянскай супольнасьці, якія працуюць у сфэры нефармальнай адукацыі, зьяўлялася ў шматлікіх рассылках, сацыяльных сетках.

Мэтавая група: Удзел у распрацоўцы Адукацыйнай палітыкі прыняла ўдзел каля 30 беларускіх экспэртаў і экспэртак, якія прадстаўлялі болей за 20 адукацыйных арганізацыяў ды ініцыятываў:
1. Алена Масьлюкова, настаўніца 2013 году са Сьвятлагорску
2. Арт Сядзіба
3. Асамблея НДА
4. БАЖ
5. Беларускі калегіюм
6. ГА “Культурны кантакт”
7. ГА “Цэнтар “Трэці сэктар”/ Унівэрсытэт залатога веку ў Горадні
8. Інтэрнэт-праект “Беларускі архіў вуснай гісторыі”
9. Літаратурны клюб “Беларускае кола”
10. Менская міжнародная мэдыяшкола, mediaschool.by
11. Моўныя курсы “Мова Веда”
12. МПГ “Студэнцкая Рада”
13. Павал Церашковіч, экспэрт у галіне адукацыі, былы старшыня сенату ЭГУ
14. РГА “Супольнасьць”
15. Сайт adukacyja.info
16. Суполка ТБШ на базе пачатковых клясаў 23 гімназіі г.Менска
17. Таварыства беларускай школы, сайт nastaunik.info
18. Талькаўская суполка ТБШ, ТБМ,
19. ТБМ, Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
20. Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт
21. Эўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі
У двух круглых сталах агулам прыняла ўдзел больш за 35 прадстаўнікоў адукацыйных арганізацыяў ды ініцыятываў, практыкуючых настаўнікаў і выкладчыкаў.
У стажыроўцы ў славацкія НДА пабывалі 7 прадстаўнікоў нефармальнага адукацыйнага сэктару, якія змаглі пераняць досьвед замежных калегаў і па прыезьдзе падзяліцца ведамі са сваімі паплечнікамі ў Беларусі. http://belngo.info/2015.tsi-varta-impleme-ntavats-adukatsy-jny-dos-ved-slavachchy-ny-fota-slavatskaj-shkoly.html
Практычныя рэкамэндацыі ўсіх экспэртаў, якія былі задзейнічаны ў абмеркаваньні сучаснай беларускай адукацыі, ляглі ў аснову брашуры “Адукацыйная палітыка”.
Экспэрты спадзяюцца, што іх праца ў першую чаргу будзе цікавая беларускаму грамадзкаму сэктару, адукацыйным ініцыятывам, мэцэнатам адукацыйнага працэсу.

Вынікі: Асамблея НДА Беларусі ў часе распрацоўкі стратэгіі Адукацыйнай палітыкі здолела аб’яднаць самых розных экспэртаў у галіне адукацыі, каб вярнуць адукацыю ў поле агульнаграмадзкага інтарэсу і дыскусіі.
Асамблея стварыла пляцоўку, на якой экспэрты змаглі сустрэцца, абмяняцца думкамі што да цяперашняга стану ў адукацыйным беларускім сэктары, падзяліцца досьведам, змаглі выпрацаваць свае рэкамэндацыі сэктару фармальнай і нефармальнай адукацыі, мэдыяадукацыі, бацькоўскаму руху, студэнцкаму самакіраваньню, і абмеркаваць іх.
Асамблея здолела сабраць рэкамэндацыі адукатараў, настаўнікаў, выкладчыкаў унівэрсытэтаў і нефармальных гурткоў, каб стварыць карысны дакумэнт “Адукацыйная палітыка”, дзе пазначаныя прыярытэтныя кірункі грамадзкай дыскусіі ды ціску на дзяржаўныя структуры.

Спасылкі: Мерапрыемствы, якія папярэднічалі распрацоўцы стратэгіі “Адукацыйная палітыка” і выданьню брашыры
Круглы стол-1. “Грамадзтва. Адукацыя. Каштоўнасьці.”
Узгадаванне свабоднай асобы і адказнага грамадзяніна — галоўная мэта адукацыі http://novychas.info/fakty_padziei_liudzi/uzhadavannie_svabodnaj_asoby_i/
Куды коціцца беларуская адукацыя (ВІДЭА) http://www.belsat.eu/be/programs/abjektyu/2014-12-16/kudy-belaruskaya-adukacya/
Адукацыя як трансьлятар каштоўнасьцяў (+ рэкамэндацыі экспэртаў) http://belngo.info/2014.adukatsy-ya-yak-trans-lyatar-kashtou-nas-tsyau-re-kame-ndatsy-i-e-kspe-rtau.html
http://ampby.org/2015/01/12/39980/
http://studrada.org/?p=2339
http://www.nastaunik.info/node/13979
Для сацыялізацыі школьнікаў — альтэрнатыўны падручнік па грамадазнаўству http://novychas.info/hramadstva/dlia_sacyjalizacyi_shkoljnikau/

БелаПАН: Одной из основных проблем высшего образования в Беларуси является хроническое недофинансирование, считает эксперт
БелаПАН: Основные проблемы формального образования в Беларуси — отсутствие кругозора у педагогов и ценностной позиции, считает представительница ТБШ

Круглы стол-2. “Хто створыць каштоўнасную прастору ў беларускай адукацыі? Уласны і міжнародны досьвед”
Хто прынясе каштоўнасьці ў беларускую адукацыю? http://studrada.org/?p=2474#more-2474
Каб адукацыя зноў стала прыярытэтам грамадства http://novychas.info/hramadstva/adukacyja/kab_adukacyja_znou_stala_pryja/
Хто прынясе каштоўнасьці ў беларускую адукацыю? http://belngo.info/2015.hto-pry-nyase-kashtou-nas-tsi-u-belaruskuyu-adukatsy-yu.html

Стажыроўка ў Славаччыну: http://belngo.info/2015.tsi-varta-impleme-ntavats-adukatsy-jny-dos-ved-slavachchy-ny-fota-slavatskaj-shkoly.html
Вынік працы экспэртаў: брашура “Адукацыйная палітыка” http://belngo.info/2015.yakaya-palityka-u-sfery-adukatsyi-patrebnaya-belarusi.html
http://www.nastaunik.info/expert/14747