Праект гарадскіх гульняў у малых гарадах Беларусі “Тутэйшыя квэсты”

5urbanquest

Імя: Вольга Трубач

Арганізацыя: –

Час і месца: Першая гульня адбылася 5.07.2015 у г. Маладзечна. Затым былі тутэйшыя квэсты ў Вілейцы (13.09.15) і Смаргоні ( 18.10.15) ўвосень 2015 года. Сумесныя квэсты з Маладзечанскай раённнай бібліятэкай (25. 11.15, 16.01.16, 05.05.16) Тутэйшы квэст у Заслаўі (19.03.16).
Маладзечна:
http://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-pervaya-gorodskaya-velosipednaya-igra-s-zadaniyami-na-znanie-goroda-proshla-v-molodechno-5-iyulya-foto-2015-07-06
Вілейка: https://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-fotoreportag-kak-proshel-tuteyshi-kvest-v-vileyke-2015-09-17
Смаргонь: http://budzma.by/country/u-smarhoni-prayshow-tuteyshy-kvest.html
Сумены квэст з бібліятэкай прысвечаны Генадзю Каханоўскаму: http://www.rh.by/by/367/20/13514/

Мэтавая група: Падзея разлічана на ўсіх жыхароў Беларусі. У асноўным аудыторыя была прадстаўлена моладдзю. Колькасць: ад 10 да 50 чалавек. Узрост: ад 15 да 63 год.

Вынікі: Тутэйшы квэст станавіўся стымулам для падарожжа, азнакамленне з канкрэтным малым гарадам сваёй краіны. Удзельнікі знаёміліся з мясцовай гісторыяй, традыцыямі, адмысловай архітэктурай пэўнага малога горада Беларусі. Калі квэст быў прысвечаны асобе з гісторыі Беларусі (Г. Каханоўскі, М. Ермаловіч), то гэта дазваляла ў нестандартнай форме распавесці пра яе: зацікавіць моладзь. Калі мы супрацоўнічалі з мясцовымі музеямі (выкарыстоўвалі экспазіцыі музеяў для заданняў квэста), то пашыралі колькасць наведвальнікаў у разы. Гэта вымяралася і ў грашовым эквіваленце.

Спасылкі: http://vk.com/pravintccvest
http://vk.com/pravintccvest?act=links (спасылкі ў СМІ)