Маніфест на беларускай мове на сайце EAEA

Маніфест па адукацыі дарослых у 21 стагоддзі на беларускай мове перакладзены з ангельскай мовы ў межах праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць”, размешчаны на сайце EAEA.Нагадаю, што Маніфест, які распрацаваны і прыняты Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА), будзе выкарыстоўвацца ў якасці базавага дакумента падчас првядзення VI Фестываля нефармальнай адукацыі, які пройдзе 7-9 ліпеня 2016 года ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры им.Й.Рау.Трэнеры, менеджэры, кіраўнікі праграм і арганізацый нефармальнай і дадатковай адукацыі ўсіх формаў уласнасці з усіх рэгіёнаў Беларусі падчас Фестываля абмяняюцца на вопытам, абмяркуюць магчымасці супрацоўніцтва і ўзгодняць перспектывы развіцця сферы нефармальнай адукацыі.

У праграме Фестывалю пленарныя дыскусіі, паралельныя секцыі, майстар-класы, прэзентацыі, абмеркавання ў фармаце «Адкрытай прасторы». На Фестывалі будуць падведзены вынікі конкурсу «Падзея года ў нефармальнай адукацыі», а таксама конкурсу для журналістаў «Аб адукацыі нефармальна». У заключны дзень Фестывалю для ўдзельнікаў будуць арганізаваны азнаямленчыя візіты, а таксама адкрытая публічная дыскусія на тэму “Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для жыцця», у якой змогуць прыняць удзел усе жадаючыя.

 

Даслаць заяўку на ўдзел у Фестывалі можна да 23 траўня 2016 года!

 

Больш падрабязна пра мерапрыемства і навіны VI Фестывалю нефармальнай адукацыі

на www.adukatar.net, а таксама:

https://www.facebook.com/events/1097862150236135/?active_tab=highlights

https://vk.com/club42964274

 Калі ў вас узніклі пытанні па ўдзелу ў Фестывалі, звяртайцеся:

+375 29 318 77 18 (Кацярына), +375 29 171 93 97 (Іна), ngofest2016@gmail.com

Один комментарий на “Маніфест на беларускай мове на сайце EAEA

  1. Пингбэк: Прадставілі сваю дзейнасць на Фестывалі нефармальнай адукацыі | Трэці сектар

Добавить комментарий