З’ехаць у Рур і вярнуцца ў БДУ. Чаму насамрэч вучаць паўгады за мяжой?

Імя: Любоў Каспяровіч

Месца публікацыі: Сайт http://adukacyja.info/

http://adukacyja.info/zyekhac-u-rur-i-vyarnucca-w-bdu-chamu-nasamrech-vuchac-pawhady-za-myazhoy/

Анатацыя: Даволі дзіўна распавядаць пра сваю вучобу за мяжой. Нічога асаблівага і мегазначнага я не здзейсніла. Усяго толькі выйграла паўгадавую стыпендыю і паехала вучыцца ў Нямеччыну. Падцягнула да прыстойнага ўзроўню нямецкую мову і капітальна занялася ангельскай. На паўгады пазбавілася фізічнай падтрымкі сяброў і любімых родных людзей, затое знайшла многа-многа знаёмых з Нямеччыны, Аўстрыі, Гішпаніі, Кітая, Македоніі, Сербіі, Балгарыі, Італіі, Калумбіі, Аўстраліі, Чылі, Велікабрытаніі, Бангладэш, Карэі. Наведала 27 гарадоў і наматала сотні кіламетраў. Убачыла свет такім стракатым, кантрасным, неабдымна-блізкім і незразумела… любімым. Умацавала сваё ўменне знаходзіць выйсце з самых стрэсавых сітуацый. І ведаеце, усё гэта – бясконца крута!