Гурток беларускай мовы для дзяцей “Мова дзяцей”

45mova

Імя: Алеся Аўласевіч

Арганізацыя: Гомельская філія Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны

Час і месца: красавік 2016 – па сённяшні дзень, Гомель

Мэтавая група: Дзеці горада Гомеля ад 2 да 12 год, гурток складаецца з трох груп для наступнага ўзросту: 1 група – ад 2 да 4, 2 група – ад 4 да 6, 3 група – ад 8-12 год.
Мы планавалі зрабіць адну групу, але было пададзена больш за 30 заявак і мы не хацелі губляць аніводнага ўдзельніка, каб усе жадаючыя патрапілі ў групу свайго ўзросту.

Вынікі: Дзякуючы гуртку мы сабраліся з бацькамі дзяцей і вырашылі напісаць лісты ў садкі горада Гомеля з патрабаваннем растлумачыць сітуацыю з беларускай мовай у садку, растлумачыць магчымасць стварэння беларускамоўнай групы пры садку. З дасланых 118 лістоў, мы атрымалі некалькі станоўчых адказаў і зараз займаемся зборам подпісаў для стварэння асобнай чаргі ў кожным раёне горада, каб знайсці жадаючых бацькоў. Дзеці павінны быць аднаго ўзросту і іх колькасць па патрабаваннях павінна быць не меней 20.
“Мова дзяцей” стала першай пляцоўкай беларускай мовы для дзяцей у Гомелі. Колькасць дзяцей павялічваецца і нам нават даводзіцца праводзіць дадатковыя заняткі, каб кожны жадаючы мог да нас прыйсці. Нам вельмі хочацца стварыць беларускамоўныя групы і дзякуючы гуртку мы маем кантакты з вялікай колькасцю бацькоў, якія станоўча ставяцца да беларускасьці.
Канешне, варта сказаць пра пазітыўнае стаўленне да мовы маленькіх дзетак, якія прызвычаіліся, што мова – гэта нешта складанае і незразумелае. Праз гульні, практыкаванні, танцы, песні, прагляды мультаў – дзеці чакаюць на новыя заняткі. Вельмі прыемна чуць ад маленькіх беларусаў словы кшталту “агрэст, ровар ды трускалкі”.

Спасылкі: https://www.youtube.com/watch?v=ZxZxQPqbUxs
http://gomeltoday.by/rus/news/gomel-3028/
https://charter97.org/ru/news/2016/4/3/197940/
http://nn.by/?c=ar&i=167914
http://vk.com/mova_dzyatsyei