Веды-паці

Імя: Наталля Рамейка

Арганізацыя: Адукацыя.Інфо

Час і месца: *Веды-паці “Нямеччына” 21.06.14, веска Зялёнае, Мінскі раён
*Веды-паці “Швецыя” 06.12.14, Мінск
*Веды-паці “Галандыя” 05.01.15, Мінск
*Веды-паці “Чэхія” 23.01.15, Мінск
*Польска-нямецкі Веды-паці ў Бабруйску 21.02.15 і Магілёве 22.02.15
*Веды-паці “Італія” 20.06.15, Мінск
*Веды-паці “Гішпанія” 22.09.15, Мінск
*Веды-паці “Францыя”, 23.04.16, Мінск

Мэтавая група: Шэраг мерапрыемстваў за ўвесь час наведала каля 500 чалавек. Найбольш наведвальнымі аказаліся імпрэзы пра Швецыю і Італію. Некаторыя, напрыклад Нямеччына ці Галандыя, мелі іншы фармат, дзе ўдзельнікаў адбіралі па папапярэдне пададзеных заяўках з матывацыямі. Удзельнікі ў асноўным – гэта беларуская моладзь ва ўзросце ад 17 да 32 год. Былі аднак і старэйшыя людзі, якія наведалі мерапрыемства для таго, каб даведацца пра магчымасці адукацыі для сваіх дзяцей альбо проста пра культуры згаданых краін.

Вынікі: Падчас мерапрыемтва ўдзельнікі даведаліся пра існуючыя магчымасці адукацыі і стажыровак за мяжой для беларусаў, пачулі аб істотных адрозненнях у сістэмах адукацыі, новыя эфектыўныя метады навучання. Акрамя таго, больш даведаліся пра ініцыятыву і сайт Адукацыя.інфо, аб чым сведчыць павелічэнне наведвальнікаў пасля мерапрыемтваў на 15-20 адсоткаў. Таксама ўдзельнікі мерапрыемстваў актыўна падпісваліся на штотыднёвую рассылку магчымасцей ад Адукацыя.Інфо (20-50 падпісчыкаў пасля кожнай з падзей).
На мерапрыемствах некаторыя ўдзельнікі зацікавіліся нашай дзейнасцю і захацелі далучыцца да каманды. Усяго за гэты час на імпрэзах мы знайшлі 5 валанцераў, якія актыўныя і цяпер.
Напісана некалькі артыкулаў выпускнікоў пра адукацыю ў згаданых краінах: пра Швецыю http://adukacyja.info/mahchymasci-pamizh-byelarussyu-i-shvyecyyay/ , пра Чэхію http://adukacyja.info/adukacyya-w-chekhii-na-piva-z-vykladchykam-2/ , пра Галандыю http://adukacyja.info/vuchoba-w-halandyi-abo-sky-is-the-limit/

Спасылкі:

Нямеччына:

Швецыя: