Умовы і фармат удзелу

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі недзяржаўных некамерцыйных арганізацый, дзяржаўных устаноў, камерцыйных структур, індывідуальныя прадпрымальнікі; прадстаўнікі дзяржаўных устаноў і арганізацый, якія займаюцца распрацоўкай адукацыйнай палітыкі ў Беларусі; прадстаўнікі сацыяльных партнёраў (недзяржаўныя арганізацыі, прадстаўнікі рэгіянальных арганізацый і ўстаноў, працадаўцы), зацікаўленыя ў супрацоўніцтве па развіцці сістэмы нефармальнай адукацыі, асабліва на рэгіянальным узроўні; прадстаўнікі міжнародных арганізацый; прадстаўнікі донарскіх арганізацый, якія інвесціруюць або гатовыя інвеставаць у праграмы нефармальнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Фінансавыя ўмовы ўдзелу ў Фестывалі: Памер унёску - 200 000 бел. рублёў (для аднаго адабранага беларускага ўдзельніка), 100 еўра (для аднаго адабранага замежнага ўдзельніка). Рэгістрацыйны ўнёсак для беларускіх удзельнікаў уключае ў сябе: пакет інфармацыйных матэрыялаў; пляцоўку для правядзення майстар-класа або прэзентацыйнага курса; кава-паўзы; абедзенны комплекс 7 і 8 ліпеня; вячэру 7 і 8 ліпеня; аплату транспартных выдаткаў іншагароднім удзельнікам; аплату пражывання іншагароднім удзельнікам, 1-2 ночы.

Тэмы Фестываля: Нацыянальная адукацыйная палітыка і ўключэнне ў еўрапейскі кантэкст.
Актыўная грамадзянскасць, дэмакратыя і ўдзел.
Дэмаграфічныя змены, занятасць і навыкі, неабходныя для жыцця.
Сацыяльнае адзінства, роўнасць і справядлівасць для ўстойлівага развіцця.
Стандарты якасці і кампетэнцыі адукатараў (вядучых праграм нефармальнай адукацыі).

Майстар-класы

Працягласць майстар-класа не павінна перавышаць 70 хвілін. Будзе прапанавана неабходнае абсталяванне, а таксама пераклад у выпадку ўдзела ў майстар-класе замежных гасцей.

Прэзентацыі

Прэзентацыя не павінна перавышаць 10 хвілін.
Для прэзентацыі неабходна выбраць актуальную праграму, кнігу, сайт, або праект, створаныя на працягу апошніх двух гадоў.

Выстава

Цягам Фестывалю ўдзельнікі маюць магчымасць правесці стэндавую прэзентацыю свайго праекта, праграмы, альбо арганізацыі.

Пра Фестываль

Пра Фестываль

Фестываль у Беларусі з'яўляецца традыцыйнай пляцоўкай у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.

VI Фестываль прысвечаны тэме «Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць» па традыцыі стане дэманстрацыйнай пляцоўкай і прасторай для прафесійнага ўзаемадзеяння, абмену досведам, узгаднення перспектыў развіцця правайдэраў нефармальнай адукацыі і іншых зацікаўленых. Істотную падтрымку ў дадзеным працэсе можа аказаць пашырэнне сувязей з міжнароднай супольнасцю і вылучэнне задачы інтэрнацыяналізацыі і еўрапеізацыі адукацыі дарослых у нашай краіне.

У праграме Фестывалю – пленарныя дыскусіі, паралельныя секцыі, майстар-класы, прэзентацыі, абмеркавання ў фармаце «Адкрытай прасторы». На Фестывалі будуць падведзены вынікі конкурсаў. У заключны дзень Фестывалю для ўдзельнікаў будуць арганізаваны азнаямленчыя візіты, а таксама адкрытая публічная дыскусія на тэму "Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для жыцця», у якой змогуць узяць удзел усе жадаючыя.

У якасці базавага дакумента для працы Фестывалю будзе выкарыстаны «Маніфест па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі», распрацаваны і прыняты Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА).
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип
  • Логотип

Конкурсы Фестываля

Прапануем усім зацікаўленным узяць удзел у нашых конкурсах!

Праграма Фестываля